Зміцер Вінаградаў - vinagradau.com
Галоўная  Навiны  Тэксты песень  Музыка mp3  Фотаздымкi  Нашы кантакты  Гасцёўня
Тэксты песнь

Побач з табой

1. Ля разнастайных рэчаў
Штодзенна нам хадзіць —
Цікава, небяспечна
У гэтым свеце жыць.

А зараз не зачэпіць,
А зараз не кране —
Не надаю значэння
Цікавай навіне.

Прыпеў:
Я прашу дараваць, што, нажаль, не праняць,
Не ўразіць мяне найгарачай навінай любой.
Бо нішто — кожны факт, самы дзіўны дзівак,
Усе магчымыя ў свеце сенсацыі побач з табой!

Амаль што безадказна,
Амаль што пазачасна,
Бо нішто — кожны факт, самы дзіўны дзівак,
Усе магчымыя ў свеце сенсацыі побач з табой!

2. Крыніца новых ведаў —
Празрыстай чысціні.
Мне іх хапае зверхам —
Згубіўся ў глыбыні.

І зараз не зачэпіць,
І зараз не кране,
І не надам значэння
Цікавай навіне.

Прыпеў.

Прыпеў.

Скачаць песню ў mp3-фармаце
Паглядзець іншыя песні

Музыка mp3

Побач з табой

Я прашу дараваць, што, нажаль, не праняць,
Не ўразіць мяне найгарачай навінай любой.
Бо нішто — кожны факт, самы дзіўны дзівак,
Усе магчымыя ў свеце сенсацыі побач з табой!

Тэкст песні
Скачаць песню ў mp3-фармаце


Чакаю

Я стаміўся ад жыцця ад свайго —
Дачакаюся хаця б хоць чаго?
Немагчыма больш стаяць на рагу,
Ды да жалю не чакаць не магу.

Тэкст песні
Скачаць песню ў mp3-фармаце

Спасылкі


Галоўная  Навiны  Тэксты песень  Музыка mp3  Фотаздымкi  Нашы кантакты  Гасцёўня

Уэб-майстар: webmaster@vinagradau.com