Зміцер Вінаградаў - vinagradau.com
Галоўная  Навiны  Тэксты песень  Музыка mp3  Фотаздымкi  Нашы кантакты  Гасцёўня
Тэксты песнь

Вар’ят

1. Я пайду ў натоўп людзей, паміж імі і не заўважыш,
Што ў думках сваіх я не заўважу іх.
Трохі маю пакуль надзей — абаронай ад словаў вашых —
Падтрымаюць мне існаванне дзен маіх.

Прыпеў:
Я расціснуты, радасцямі пакінуты,
Мне здаецца, дакладна так выглядае вар’ят.
Я расціснуты, радасцямі пакінуты,
Мне здаецца, дакладна так выглядае вар’ят.

2. Мабыць, стала крыху лягчэй — я ўжо не хаваю позірк,
Усміхаюся жартам ды гляджу ў экран;
Знікла вільгаць з маіх вачэй, як знікае вада ў прыродзе,
Філасофію выціскаю з-пад пяра.

Прыпеў.

3. Адзіноту сваю ганю — мне дагэтуль у ёй балюча,
Вельмі добра я зразумеў сваю бяду.
З кожным днём усё больш цаню я абрысы тых чорных лужын,
Што твой пах упіталі ў сваю ваду.

Прыпеў.

Скачаць песню ў mp3-фармаце
Паглядзець іншыя песні

Музыка mp3

Побач з табой

Я прашу дараваць, што, нажаль, не праняць,
Не ўразіць мяне найгарачай навінай любой.
Бо нішто — кожны факт, самы дзіўны дзівак,
Усе магчымыя ў свеце сенсацыі побач з табой!

Тэкст песні
Скачаць песню ў mp3-фармаце


Вар’ят

Я расціснуты, радасцямі пакінуты,
Мне здаецца, дакладна так выглядае вар’ят.

Тэкст песні
Скачаць песню ў mp3-фармаце

Спасылкі


Галоўная  Навiны  Тэксты песень  Музыка mp3  Фотаздымкi  Нашы кантакты  Гасцёўня

Уэб-майстар: webmaster@vinagradau.com